Пасажыраў 15 мая будуць забаўляць артысты і музыканты.

Маскоўскі метрапалітэн адзначыць свой дзень нараджэння запускам рэтра-цягніка, паведамляе «Расійская газета». Незвычайны склад будзе курсіраваць па Сакольніцкай лініі, з якой бярэ пачатак гісторыя сталічнага метро. Пасажырам не толькі ўдасца праехацца ў незвычайных вагонах, але і паслухаць музычныя нумары ў духу 30-х і 40-х гадоў мінулага стагоддзя, якія выканаюць адмыслова з гэтай нагоды запрошаныя артысты.

Увесь дзень у метро па гучнай сувязі будуць гучаць віншаванні ад вядомых артыстаў, такіх як Міхаіл Шырвіндт, Ігар Касталеўскі, Паліна Куцепава, Святлана Немоляева.

А вечарам усе жадаючыя змогуць прыйсці на канцэрт, які адбудзецца ў парку «Сакольнікі». Перад масквічамі на свежым паветры выступяць гурты «Брава», «Песняры» і «Самацветы». Жадаючыя змогуць паглядзець фотавыставу, прысвечаную гісторыі маскоўскага метрапалітэна і сфатаграфавацца ў вобразе вагонаважатага 30-х гадоў.